Перайсці да зместу

Наказ РНМ БНР Надзвычайнай Дыпляматычнай Місіі БНР у Маскву

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Наказ РНМ БНР Надзвычайнай Дыпляматычнай Місіі БНР у Маскву
Наказ
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
Чэрвень 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 798-799
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 246.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




… Чэрвеня 1920
№…

НАКАЗ
Надзвычайнай Дыплематычнай Місыі
Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскву

1. Дэлегацыя афіцыянальна паведамляе Р.С.Ф.С.Р. аб апавяшчэньні Беларускай Народнай Рэспублікі у межах этнаграфічных.

2. Дэлегацыя навязывае перэгаворы з Р.С.Ф.С.Р. аб прызнаньні незалежнасьці і суверэннасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Расеяй.

3. Дэлегацыя гаворыць аб ачыстцы этнаграфічна-беларускай тэррыторыі і аб перэдачы уласьці Ураду Б.Н.Р. на гэных тэррыторыях.

4. Дэлегацыя выясьняе пытаньне аб таварообмене паміж Беларусьсю і Расеяй.

5. Дэлегацыя у пытаньню аб граніцах будзе стаяць на строга этнаграфічных прынцыпе.

6. Дэлегацыя выясьняе пытаньне аб держаунай пазычцы на культурныя патрэбы для Б.Н.Р.

7. Дэлегацыі надаецца права кооптаваць у склад дэлегацыі спецыялістоу і экспертоу з правом дарадчаго голасу.

8. У пытаньнях надзвычайнай дзяржаунай важнасьці дэлегацыя зносіцца з Урадам.

9. Дэлегацыя становіць цело колегіальнае.

10. Дэлегацыя мае печатку з надпісам «Беларуская Народная Рэспубліка. Надзвычайная Дыплематычная Місыя у Маскву».

В.Ластоўскі

Старшыня Рады Народных Міністроу і

заступаючый Міністра Загранічных Спрау.

А.Вальковіч

Кіраўнік Канцэлярыі Рады Міністроў.