Наказ Надзвычайнай Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскву
Наказ Надзвычайнай Дыпляматычнай Місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскву Дакумэнт Аўтар: Вацлаў Ластоўскі чэрвень 1920 году Крыніца: Дыпляматычная місія БНР у Маскву ўлетку 1920 г. |
1. Дэлегацыя афіцыяльна паведамляе РСФСР аб абвяшчэньні Беларускай Народнай Рэспублікі ў межах этнаграфічных.
2. Дэлегацыя навязывае перагаворы з РСФСР аб прызнаньні незалежнасьці і сувэрэннасьці Беларускай Народнай Рэспублікі Расеяй.
3. Дэлегацыя гаворыць аб ачыстцы этнаграфічна-беларускай тэрыторыі і аб перадачы ўласьці Ўраду БНР на гэных тэрыторыях.
4. Дэлегацыя выясьняе пытаньне аб тавараабмене паміж Беларусьсю і Расеяй.
5. Дэлегацыя ў пытаньню аб граніцах будзе на строга этнаграфічным пранцыпе.
6. Дэлегацыя выясьняе пытаньне аб дзяржаўнай пазычцы на культурныя патрэбы для БНР.
7. Дэлегацыі надаецца права кааптаваць у склад дэлегацыі спэцыялістаў і экспэртаў з правам дарадчага голасу.
8. У пытаньнях надзвычайнай дзяржаўнай важнасьці дэлегацыя зносіцца з Урадам.
9. Дэлегацыя становіць цела калегіяльнае.
10. Дэлегацыя мае пячатку з надпісам “Беларуская Народная Рэспубліка. Надзвычайная Дыпляматычная Місія ў Маскву”.
В. Ластоўскі Старшыня Рады Народных Міністраў і заступаючы Міністра Загранічных Спраў
А. Вальковіч Кіраўнік Канцылярыі Рады Міністраў