Перайсці да зместу

Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Хвойка)/Над Дзьвіной

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На пакосе Над Дзьвіной
Верш
Аўтар: Рыгор Хвойка
1926 год
⁂ (Ружавее вёска…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Над Дзьвіной.

Над Дзьвіной шумліваю
Валам мкнуцца хвалі,
Коціцца на бераг,
Дзе расьце трысьцё…
Я глядзеў, як вабна
Ружавеюць далі,
Як прыгожа сонца
Залаціць лісьцё…

Я глядзеў на Полацак,
Дзе жыцьцё віхурыць,
Дзе гудзяць напевы
Новых, сьветлых дзён.
Камяніцы грозныя
Камяніцы хмурыя…
Эх,
І многа-ж крыўды
Выцярпеў ўжо ён…

Быў ён і пад шляхтай,
Быў пад масквічамі
І з Дзьвіной ліліся
Сьлёзы палачан…
А цяпер квітнее
Залатымі днямі
І ўжо песьняй новай
Вуліцы гучаць…

Бо зямля саветаў
Даражэй і бліжай, —
Новаю напеўнасьцю
Зашумелі дні…
Вецер над Дзьвіною
Вольны сьпеў калыша
І люстрацца хвалі
У проблісках — зарніц…

Горад!
Новы горад!
Весела з узывышша
Ты сьмяешся гоманам
Соцён галасоў!
Бо зямля саветаў
Даражэй і бліжай
Бо й між камяніцаў
Чуцен сьпеў аўсоў.

м. Ветрына.