Перайсці да зместу

Навец, наўскі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Волаты-Анты Навец, наўскі
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 6, сьнежань 1923 г., б. 50
Палчанін, палачанін

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Навец, наўскі. Наўцом называюць, ў аколіцах Мёраў, Шаркаўшчыны і Відзаў (Віленск. губ.), сьвежа памершага нябошчыка, а такжа нябошчыка які па сьмерці ходзіць ў сваім целе і ссе кроў (рас. вурдалак, польск. upior). У гэтых ваколіцах навец процістаўляецца мярсьню, даўно памершаму які „разсыпаўся“ і ня мае ўжо цела, а паказуецца толькі як дух „сьцень“ (мярсьцень, мерсьціцца прымярэсьціўся). У даным здарэньні слова „навец“ так сама эпітэт, як і слова „сьвежаніна“, „сьвежаваць“, „асьвяжыць“, якое ўжываецца ў тасунку да статку. Наш селянін, не скажа: зарэзаў, заябіў карову, вала; гэта лічыцца груба, дзеля гэтага кажа—асьвяжыў вала, карову, барана. Ў мысьль гэтага непрыстойна казаць—„мярцьвец“, „труп“, на сьвежа памершага, а трэба казаць „нябошчык“, „навец“, Наўскі, яму прыналежачы, прыкл. Наўскі Вялікдзень (памінкі у праводную нядзелю). У штодзеннай мове можна чуць падобныя сказы: „Наўца праводзілі на могілкі“. „Наўца памылі“. Пры гэтым істнуе пераконаньне, што ходзячага па сьмерці наўца, трэба адкапаўшы яму, прыбіць яго да труны асінавым („асовым“) калом.

І. Л.