Перайсці да зместу

Мэмарандум РНМ БНР Прэзыдыюму Канфэрэнцыі Балтыйскіх Дзяржаваў (29 ліпеня 1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мэмарандум РНМ БНР Прэзыдыюму Канфэрэнцыі Балтыйскіх Дзяржаваў
Мэмарандум
Аўтар: Урад БНР
29 ліпеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 822
Шапірографныя арыгіналы ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 7 аркуш 35; фонд 582 вопіс 1 справа 7 аркуш 50; фонд 582 вопіс 2 справа 51 аркуш 140

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская Народная Рэспубліка
Міністэрства Міжнародных Спрау.
29 Ліпня 1920 г.
№377.

У Прэзыдыум Конфэрэнцыі Балтыцкіх Дзержау у м. Рызе.

На адбыушайся мінуушага году у Гэльсінгфорсе Канфэрэнцыі Прыбалтыцкіх дзержау на жаль Беларуская Народная Рэспубліка прэдстаулена не была.

Каб папоуніць гэтае упушчэньне на бягучую Канфэрэнцыю у Рызе, участнікамі якой яуляецца Фінляндзія, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна і Польшча, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі пасылае сваю дэлегацыю.

Канфэрэнцыі прыдзецца закрануць, абсудзіць і развязаць рад пытаньняу політычнага і эконамічнага характэру, абнімаючага жыцьце усей Прыбалтыкі.

Пад гэтым паняцьцем трэба разумець ня толькі тэрыторыі безпасярэдна прылегаючыя да Балтыцкага мора, але тэрыторыі арганічна з імі звязаныя і становячыя с прыбярэжнай паласой адно эканамічнае цэлае.

Тэрыторыя Беларускай Народнай Рэспублікі уліваючая буйнейшыя рэкі Балтыцкага мора, звязаная с Прыбалтыкай радам жалезнадарожных ліній, вытвараючая і экспартуючая мільены пудоу штогодна сырья, зерна, лесу, лену безварункова павінна ухадзіць у склад паняція Балтыкі як адна з буйнейшых яе адзінак. Мала таго рэкі і дарогі ня толькі звязываюць Беларусь з Балтыкай, але побоч з гэтым сама Беларусь яуляецца звязываючым звяном між Балтыцкімі і Чорнаморска-Кауказкімі і заходнымі маладымі рэспублікамі.

Вышэй прыведеныя даводы прымушаюць Урад Беларускай Народнай Рэспублікі цікавіцца работамі Канфэрэнцыі Балтыцкіх дзержау у Рызе і паслаць туды для учасьцьця у гэтых работах сваю дэлегацыю.

Атсутнасьць па тэй ці іншай прычыне Беларусі у радах маладых рэспублік нарушае ня толькі прынцып самаазначэньня народау, але з гэтым бурыць звязь і руйнуе гармонійную эканамічную цэласьць і магчыма падрывае нават палітычную іх моц.

Выкладаючы вышэйсказанае Урад Беларускай Народнай Рэспублікі просіць уключыць яго дэлегацыю у склад Канфэрэнцыі як раунапраунага участніка.-

Арыгінал падпісалі:

В.Ластоўскі, Старшыня Рады Народных Міністрау і заступаючы Міністра Міжнародовых Спрау.

А.Вальковіч, Кіраўнік Канцэлярыі.

З арыгіналам згодна: М. Севасьцьянюк

За Кіраўніка Канцэлярыі Рады Народных Міністрау.