Муры Замку
← Тры Крыжы | Муры Замку Абразок Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч 1924 год Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 19, 3 верасьня 1924 году, б. 2-3 |
Юрка Касы → |
Цяперака мы ішлі лесам, Нам прыходзілася добра глядзець пад ногі, каб не зачапіцца дзе-кольвек за карэньне і не апыніцца ў балоце. Гэтак мы прайшлі ня ведаю колькі вёрст лесам, як я пачаў прымячаць то тутака, то тамака старыя, пакрытыя зялёнай плесьняю цагліны спачатку рэдкія, а пасьля ўсё часьцей і часьцей… Караба, які йшоў ззаду за мною, сказаў:
— Вось, гляньце ўжо пачынаюцца сьляды замку.
Лес станавіўся ўсё гушчэй і гушчэй, раптам пашоў такі густы елавец, што нам прышлося прадзірацца праз яго, як праз лазу на балоце, добра яшчэ было тое, што балота скончылася.
— Ну, вось хута і замак, — сказаў Караба.
— Сюды! — крыкнуў Ганчар, Мы кінуліся да яго і ўгледзелі невялічкую палянку, ўсю пакрытую невялічкімі бярозкамі, сярод якіх ляжалі грудамі цэглы.
— Вось і замак! — сказаў Караба. — Як бачыце ўжо нічога не засталося, ну, а усё-ж меспа яшчэ знайсьці магчыма.
Я абайшоў усю палянку, стараючыся хоць што-нібудзь знайсьці цікавае, і так-такі знайшоў! Гэта быў жалезны стоўп, з кальцом, які стырчэў з цаглянай кучы Што гэта за кальцо? Дзеля чаго яно? Ці конь стаяў прывязаны да яго? Ці можа які-нібудзь небарака канчаў свой век у мурох князявага замку? А мо красуня-конка тамілася за здраду сярдзітага мужа-князя? А мо проста за яго закладаўся які-нібудзь запор ад брамы замку?
Маўчаць нямыя сьведкі, маўчыць стары лес, дый ці быў ён тутака калі істнавалі хорамы князёўскія? Хто ведае?
У марах зьвярнуўся я да сяброў. Ужо гарэў касьцёр і Ганчар нешта варыў у саганчыку.
Ну што, аглядзелі? — запытаў мяне Караба.
Але — ўсё, — адказаў я.
— Ну вось добра, пакуль будзе гатоў крупень, дык сядайце, я вам раскажу пра Юрку Касога, адсюль вы даведаецеся і аб замку і аб Трох Крыжох. Вось што кажа легэнда, — пачаў ён.
Дзяргач.