Перайсці да зместу

Мужнасць (1938)/Слова краіне/На прадвесні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дужасць На прадвесні
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Пачатак вясны
Іншыя публікацыі гэтага твора: На прадвесьні (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПРАДВЕСНІ

Яшчэ сняжыць сырымі днямі,
Яшчэ марозіць ноч-у-ноч,
А над высокімі палямі
Праменні падаюць насторч.

І на маўклівыя нізіны
Бяжыць, шалеючы, вада,
І ломяцца, як шкло, ільдзіны,
І гнуцца крыгі, як слюда.

У бронь закованыя рэкі
Разносяць штурмам берагі,
Паводак безупынных рэхі
Ідуць за стромкі перагіб,

Дзе прагне высмажаная глеба
Напіцца соку на ўмалот,
Дзе ў залатых блакітах неба
Ідзе высокі самалёт,

Дзе пачынаюцца густыя
І задуменныя бары,
Дзе трактарысты маладыя
Вядуць у поле трактары,

Дзе агнявою іхняй песняй,
Што сэрца выпаліць да дна,
Канчаецца ізноў прадвесне
І пачынаецца вясна.

Мая вялікая радзіма,
Люблю твой бурны подых дзён,
Нядаўні леташні зазімак
Успамінаецца, як сон.

І мы вясну вітаем дбала,
Бо толькі нам вядома двум,
Што надышла і наша сталасць
З трывогамі суровых дум.

1937 г.