Перайсці да зместу

Мужнасць (1938)/Слова краіне/Дужасць

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Урачыстасць Дужасць
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
На прадвесні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дужасьць (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУЖАСЦЬ

Гады міналі…
Крокам спорным
краіна йшла да перамог;
мы будавалі ў явах зорных
вышыні фабрык і дамоў.

І насупор дажджу і ветру
вялі прасторныя шляхі
цераз балоты,
цераз нетры,
цераз пяскі пустынь сухіх.

Знішчаючы тугу і здраду
чужынскіх дум,
варожых дзей,
мы падымалі барыкады,
каб вораг не прайшоў нідзе.

І скрозь —
на ўсіх пясках пустыні,
на стромах рэк,
на скалах гор —
паўсталі крэпасці краіны:
Кузнецк,
Турксіб,
Магнітагорск…
І гэтай велічы не зрушыць
ні вораг злы,
ні люты час:
мы палажылі ў сцены дужасць;
якой валодае наш клас.

1933 г.