Перайсці да зместу

Мужнасць (1938)/Мая сяброўка/Экзотыка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзеўчына совецкае краіны Экзотыка
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1938 год
Прысяга
Іншыя публікацыі гэтага твора: Экзотыка (Глебка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЭКЗОТЫКА

— Кіпарысы і Крым?
Ах, якая экзотыка!
Улюбёны паэтам
з маленства
герой —
маладая смуглянка
ў саф‘янавых боціках
вас прытуліць пад лёгкай,
як вецер,
чадрой.
На вяршалінах гор
дыярыту і мармуру
ап‘янееце шалам
надземнай красы,
пра якую вы самі
не снілі,
не марылі,
і якой не пабачыць
ніколі
ваш сын.
Ах, якая экзотыка! —
Гойкала публіка,
знатакі разбівалі
ад шчырасці лоб.

Так нядаўна яшчэ
выслаўлялі рэспубліку,
да каторай мы йшлі
Праз круты Перакоп.
Дзе-ж ім ведаць —
аматарам лёгкай экзотыкі, —
што інакшую дзеўчыну
вырасціў Крым?!
Яна ходзіць у зграбных
і просценькіх боціках,
пазірае шырока
на свет
без чадры.

Яна дні заклапочана
працаю спорнаю,
а пасля,
вечарамі,
з малодшай сястрой
выбягае на пляж —
маладая і стройная,
мой таварыш,
мой друг,
мой любімы герой.

І я з ёю
сапраўды
навекі заручаны
і пазбаўлен
законнага права
на смерць,
покуль песня мая —
агнявая і гучная, —
так,
як вочы дзяўчыны,
не будзе гарэць.

1933 г.