І гэта стройная лавіна
мне навявае успамін
пра барацьбу мае краіны,
пра слаўныя былыя дні,
Пра тыя дні,
калі на полі
у віхры смерці і адваг
палкі чырвоныя за волю
галовы слалі далавах.
Не для геройства,
не для славы:
каб скінуць з плеч навек ярмо —
ішлі на Крым
і на Варшаву
і дасягнулі перамог.
Настане дзень,
калі ізноўку
над светам пройдзе вал вайны.
Мацней сціскаючы вінтоўкі,
Советы выйдзем бараніць.
Не зможа нас ніхто ў паходах,
і закрасуе воля скрозь:
ты паглядзі,
які ў пяхоты
упэўнены
і цвёрды крок!
Ты паглядзі,
як ад світанку,
ад самых ранішніх зарніц,
паўзуць жалезным брухам танкі,
аж стогнуць сцены камяніц.
імчацца конніцы калоны,
рыпяць марозна капыты,
храпуць успуджаныя коні
і падымаюць снежны пыл.
А вецер сцягі развявае,
яны агністасцю гараць.
Урад рэспублікі прымае
Чырвонай арміі парад.
1929 г.
Мужнасць (1938)/Вінтоўка і песня/Чырвонай арміі парад