Месяц

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
ВЯСНА МЕСЯЦ
Аўтар: Якуб Колас
1907
Ўюцца думкі, томяць грудзі


МЕСЯЦ

Ціха месяц адзінокі
Ходзіць ў небе над зямлёю.
Неразгаданы, далёкі!
Што ты бачыш пад сабою?

Бачыш сьлёзы ты людзкія,
Як з расою тэй ліюцца,
А ў тумане думкі злыя
Горкім плачам аддаюцца,

Як бяз хлеба і бяз долі
Працавіты люд наш гнецца…
Кінь ты жальбу нашу ў неба —
Няхай неба ўскалыхнецца.

1907 г.