Перайсці да зместу

Межы (1929)/IV/У дарозе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перад дарогай У дарозе
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Родныя гоні
Іншыя публікацыі гэтага твора: У дарозе (Гэй, праклён вам, злыя буры, маразы!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ДАРОЗЕ

Гэй, праклён вам, злыя буры, маразы!
Ў гурбах сьнегу вязнуць коні…
Эх, халодны дзень сягоньня!..
Стогнуць жальбаю марознай палазы.

Эх, пуціна — беспрасьветная імгла!
Лес мне шэпча нейкі сполах…
Ў полі страшна, цёмна ў сёлах —
Мяне нейкая трывога абняла.

І срабрыцца у паветры пышна бель
І парушыць мае вочы:
Зьбіць з дарогі, мусіць, хоча,
А мо‘ сьцеле мне халодную пасьцель?

Гэй, нясеце-ж, мае коні, вы мяне! —
Не хачу я ў гурбах сьнегу
Ні спачынку, ні начлегу, —
Мае сэрца затужыла па вясьне…

1922 г.