Перайсці да зместу

Межы (1929)/II/У асеньнюю ноч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Рассыпае мерна У асеньнюю ноч
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Завілася мяцеліца
Іншыя публікацыі гэтага твора: У асеньнюю ноч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У АСЕНЬНЮЮ НОЧ

Сяджу адзін. Гадзіньнік б‘е,
Прэч гоніць сумныя хвіліны,
А ў душу просіцца ўспамінак,
Калыша грудзі ён мае.

Раскрыта кніжка перад мной,
І я схіліўся над страніцай:
Хачу ад дум сваіх забыцца…
Наўкол ціша, нямы спакой.

Ў цішы раздаўся глуха звон,
Аб сьцены гук яго разьбіўся,
І дым тутунны заклубіўся:
Ён есьць мне вочы — гоніць сон.

Ціша. Спакойна, я у сьне.
А ў вокны вецер моцна сьвішча.
Ці ён ад злосьці гэтак хныча,
Ці можа просіцца ка мне?

На мары ён нясе адказ,
Суцешыць хоча маё сэрца,
І ўсё мацней, мацней што-раз
Яно надзеяй у грудзях б‘ецца…

1922 г.