Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Мая песьня

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Пад шум лясоў…) Мая песьня
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Не пытай

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мая песьня.

Пад ветра сьпевы сіратлівы
Сваю я песьню запяю.
Мой сьпеў ня гэтакі жудлівы,
Я ім маркотнасьць адганю!

Я песьняй яснаю, як сонцэ,
Далёка ў полі адзавусь,
І буду пець і пець бяз конца;
С сваей я песьняй падружусь.

Я песьняй ў лесе пранясуся,
І бор застогне ад яе,
І вечна с песьняй астануся,
З ей стрэчу шчасьце я свае!..