Перайсці да зместу

Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Пад шум лясоў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Роднаму краю ⁂ (Пад шум лясоў…)
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Мая песьня

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Пад шум лясоў,
Пад сьпеў руччоў
Ляціць душа;
Пад шелест ніў,
Вясны напеў
Ляцеў-бы я!
Гдзе шум травы,
Гдзе рай жывы,
Я сэрцэм там!
Гдзе ўсход зары,
Пяюць хары, —
Весна мая!
Красы гдзе цьвет
Нясе прывет, —
Любоў мая!