Мая ліра (1924)/IV/Спавіў мне сэрца жаль
Выгляд
| ← Сэрца | Спавіў мне сэрца жаль Верш Аўтар: Казімір Сваяк 1924 год |
Вецер шалее → |
| Іншыя публікацыі гэтага твора: Спавіў мне сэрца жаль… |
IV.
СПАВІЎ МНЕ СЭРЦА ЖАЛЬ…
|
Спавіў мне сэрца жаль Жаль па цудоўным сьне, Спавіў мне сэрца жаль Па сьветлых летка днях, Спавіў мне сэрца жаль Па восені ўздыхаў Спавіў мне сэрца жаль І плачу вось нямы |