Перайсці да зместу

Мая ліра (1924)/III/Маей музе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чары Айчыны Маей музе
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Эрос і Псыхэя
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маёй музе.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




III.

МАЕЙ МУЗЕ.

Хто ты з сьлёзнымі вачамі,
Бедная дзяўчына,
З чыстым тварам, чуткім сэрцам,
Вусны як маліна?..

Ці з імглы саткана ранняй,
З сьвятла зоркаў ясных,
З шуму дрэў сваяцкай пушчы,
З агнішч непагаслых?..

А мо‘ з думкаў недасяжных,
Ды з жалю нямога, —
А мо‘ скарга, а мо‘ жальба
Да Бога самога?

Першы раз с табой спаткаўся
Пастушком ў полі:
Ты тады шапнула сумна
Аб маей аб долі:

Другі раз, калі у школку
Маці выпраўляла
І ражанчыкам з касьцёла
Пабагаслаўляла.

Пры арбе раз трэці бачыў
Я твой вобраз мілы,
Той парой, калі змадзеў я,
Выбіўшыся з сілы.

Раз чацьвёрты, як народу
Гаварыў аб Богу
І паказваў з верай пэўнай
Лепшы шлях-дарогу.

А раз пяты і апошні,
Як самлеў ад труду,
Палам змучаны агнёвым,
Прасіў неба цуду.

Цяпер дарма прызываю
Горкімі сьлязамі:
Баліць сэрца, нет патолі,
Сумен цэлмі днямі.

Але-ж голас яе чую,
Шопат гэткі мілы:
„Ты убачыш мяне двойчы
„Над дзярном магілы.

„Калі люд твой стане цьвёрда
„У хаце гаспадарыць,
„Калі сам варожу сілу
„Па хрыбце ударыць.

„Як збудуе кладку-помаст
„Між пасваркаў веры
„І дабром, свабодай, знаньнем
„Заслывець бязмеры…“