Перайсці да зместу

Матэрьялы да беларускага слоўніка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Матэрьялы да беларускага слоўніка
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 30-31

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЛАСТ

Матэрьялы да беларускага слоуніка.

Белы, сьветлы, ясны, пазней—свабодны; санскрыцкае çvi, çvit, çvetaясны, белы, эпітэт тасаваны да бога сонца. Калі першапачатковая выабрзьлівасць слова робіцца ня чоўкай ўжо слуху, яно зазвычай паднаўляецца эпітетам, які часта і астаецца пры ім, на заўсёды. Гэткі эпітэт мы знаходзім у выражэньнях: белы сьвет і белы дзень; з іх першае атрымала значэньне ўсесьвету, слав. вселенная, г. зн. усяго відомага, асьвечанага, асьветленага, літоўск. svietas, стар. пруск. svitai, такжа ужываюцца ў абодвых значэньнях і як ўсесьвет і як стыхія сьвятла. Зраўняй літоўск. baltas, латыш. balts — белы, прыгожы, mare Balticum—белае мора. З імянем Белбога, здаецца, пераважна зьвязывалася паняцьце дзеннага святла-сонца. Гэту дагадку падмацоўвуе сьведчаньне нямецкай міфалогіі, дзе славянскаму Белбогу адпавядае бог святла, белага дня, сын Одына: Bäldäg, Beldeg (складное з бел і däg, dag, tag). Сонца упадабнялася бліскучаму вянцу, каруне на галаве нябеснага бога; яно называлася царом, валадаром сьвятла і дня і пазьней служыла эпітэтам пануючым асобам. Гэтак у умове Алега з Грэкамі упамінаюцца светлыя князі і дагэтуль жыве ў народзе эпітэт — белы цар. Такім самым шляхам англёсаск.: bealdor, baldor атрымала значэньне князя, караля, валадара. Апіраючыся на вышэйпрыведзеным, трэба думаць што і тэрмін Беларусь, акром значэньня сьветлая—ясная, вольная, тоўпіць ў сабе яшчэ паняцьце валадарная, пануючая, што зьяўляецца адгалоскам сівой старасьвеччыны.

Сьвет (сьвяціць) і сьвят (сьвянціць) з філолёгічнай стараны адназначны: па старасьветнаму пераконаньню сьвяты гэта белы, сьветлы, бо сама стыхія сьвятла зьяўляецца богам, непераносячым нічога цёмнага, нечыстага.

Красны першапачаткова азначала сьветлы, яркі; бліскучы, агністы; слова гэта звязана з паняцьцям: крэе — агонь, красьнік — старасьвецкае найменьне месяца красавіка; красьнік — дагэтуль называеца ў Вітабшчыне веснявое сьвята, адношанае то да Юрыя то да веснавога Міколы. Красаваць — даваць квет, краска — кветка (folium), красуня — прыгажуха, зкраса — клустасьць у страве, пакраса — аздоба, краса — прыгожасьць, красавацца — быць прыгожым, прыгажыцца.

Жыта аднаго караня з жывот (жыцьцё) і Жыва — багіня вясны.

Чорт ад „чорны“. У духоўнай літэратуры чорт мянуецца „князям цемры“, у немцаў чорт называеца — der schwarze, стар. санскрыцк. — mirki (зраўняй з нашым — мерат, морак).

Мара. Галоўнай эмблемай нячыстай сілы у славянаў была Марана, Морэна, Марва ад санскрыц. mri—паміраю, сьмерць, лац. mors—багіня сьмерці, зімы і ночы, аднаго карана са славамі: мор, паморак — пошастная хвароба, морак — цемень, мары — насілкі для нябошчыкаў, мара — нячыстая сіла, сонны кашмар, прывід, марыць — мучыць, мерат — чорт, зьмерк, меркаць, зьмеркаць—цемень цямнець, мрэц, мярцьвец мярляк — нябошчык, мярэкаць — мала знаць, біцца ў цямнаце, з трудом распазнаваць, разумець, марокаваць — хмарыцца, дуцца, амарока — зацямненьне, марочыць дурыць, мярцьвець — заміраць, сморад, сьмярдзець — мець благі пах, хмара — туча, хомар, хомарна — (на Палесьсі) туман, імгла, мароз.

Плюта, лац. plio — дажджыць, чэск. plušt! — дождж, слова азначае улеву, дажджлівы час, ад караня: плу-ті, плысьці, ліцца,

Зерыць—прыглялацца, зорыць — сьвятлець, сьвяціць, зрэнка — цэнтральны кружок у воку, зорка — гвязда, зірк, зіркаць, зырыць — хутка глянуць, глядзець, заранка — ранічная гвязда, Вэнэра, зарніца—далёкая бліскаўка, маланка, сьвігавіца. Літоўск. zereti—блішчэць, зіяць, чэск. zira — сьвеціць; зеціць рас.—созерцать.

Бачыць, санскрыцк. bhas — блішчэць і відзець.

Зенкі—вочы, зрэнкі, ад зе(і)яць—блішчэць.

Ноч. санскр. nakta г. зн. час калі дзень памірае, нікне. Наша загадка кажа аб дні: „вечарам памірае, раніцай ажывае“.

Усток—ускод сонца, слав. восток, ад слова цяку.

Захад і сонцасад; а такжа сутон, старана куды заходзіць сонца.

Сівер, старана сьцюдзёных ветраў, сіверна—сьцюдзёна, ветранна. Лац. saevus сярдзіты, люты, літоўск. šaure—паўночны, лінгвісты збліжаюць з санскр. savya, зэндзк. havya, славянск. шуйца—левы, бо первабытны чалавек ставаў на малітву, заўсёды абліччам да ўсходу, ўстоку, і гэткім чынам зправа меў поўдзень (лац. dexter, санскрыцк dakshina)—правую, десную старану, а злева сіверную, паўночную.

Золата у Остром. еванг. злъчь, польск. złoto, латышск. zelts! Золата рабіла ўражаньне жоўтага блеску, згэтуль адзін карэнь служыць для абазначаньня жоўтага колеру і золата (зраўняй ням. gelb і gold. У нас замест: „усход сонца залаціць неба“ — кажуць: залачэе, залачыцца, золак.

Прыяцель, санскрыцк. prijas любімы чалавек, чэск. pryjatel.

Пярун старслав. пряти, нашае: праць, пяру—біць, выбіваць пральнікам бялізну (прачка): „пярэ рубанцом“ — бье паленам; „каб цябе Пярун трэснуў“.

Тур. З найменьнем тура вяжуцца паняцьця аб скорым руху, бегу: турэц—быстраток на рацэ, турыць, гнаць, туровіцца- сьпяшацца, рупіцца, вытурыць—прагнаць.