Перайсці да зместу

Матчын дар (1929)/Роднаму краю/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
4. ⁂ Як надарыцца мінута 5. ⁂ Хай ня льлюцца дажджы цёмна-хмарныя
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
6. ⁂ Мілая, родная старонка-маці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хай не льюцца дажджы цёмна-хмарныя…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




5.


∗     ∗

Хай ня льлюцца дажджы цёмна-хмарныя
Над зьмярцьвелаю пашаю,
Хай пачнуцца гады хлебадарныя
Над зямелькаю нашаю.
Хай красуецца жытам, пшаніцаю,
Каласочкамі цяжкімі,
Хай ўзмацуецца боскай правіцаю
І ўсятворчымі ласкамі.
Хай асьвеціцца праўды навукаю
І братэрскаю згодаю,
Хай зьнявечацца крыўда з прынукаю
За яе загародаю.
Хай ўзьлятаець хвала яе племяні,
Упякнёнага цнотамі,
Хай шыбаець над скаламі з крэменю,
Над арлінымі ўзьлётамі.