Матчын дар (1929)/На чужыне/22
← 21. Завіруха | 22. Думы ў чужыне Верш Аўтар: Алесь Гарун 1929 год |
23. З песьняў няволі → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думы ў чужыне (Гарун). |
22. ДУМЫ Ў ЧУЖЫНЕ. Гора мне цяжкае, гора бясшчаснаму! Доля мая, што мяне узбагаціла, Што там наперадзе, што там нязнанае, Толькі ня сьмерць, — не аб ёй неспакоюся. Іншае гора душу абцяжарыла, — Доля мая, — гэта доля гаротная, Што мне жыцьцё, хоць-бы самае краснае? Сокалам вольным і з пташшай гульлівасьцю Беднасьць — ня гора саўсім мне бясскарбнаму; Покі варушацца рукі скарэлыя, Што мне багацтва? Бяз грошы, бяз золата Жыцьце куецца, і сонца ўздымаецца, Там, дзе цяпер яшчэ сілы нячыстыя Можа і я з сваёй слабаю сілаю Можа… А можа ня ўбачыці гэтага? Страшна мне гэта, і ўсё-ж не ядынае Памяць ня доўгая, любасьць ня вечная; Страшна мне нават аб гэтым і згадываць, Вось у чым гора бадзязе бясшчаснаму, Цяжка мне, праўда. Ці-ж трэба мне жаліцца, Многа на сьвеце усякага творыцца! Біўся з няпраўдай, з бядой і гаротаю, Што-ж тады плакаці мне, маладзейшаму? |
Увагі
[правіць]22. Думы ў чужыне.
12 р. „мяжэ“ зам. „мяжы“ пакінута згодна з запатрабаваньнем рыфмоўкі (10 р. — „сьцеражэ“).
27 р. „быцьце“ зам. „быцьцё“ — гл. заўвагу да в. № 9.
30 р. „Я-бы“ У выд. 1918-га году стаяла „Як-бы“. Выпраўлена на падставе аўтографу („сшытак“, стар. 23—27).
35 р. У выданьні 1918-га году стаіць „І не зайздрошчу багацтву тых марнаму“. На падставе аўтографу („сшытак“, стар. 23-27) Прынята: „І не зайздрошчу багацтву я марнаму“.
62 р. „у глыбіне“ (зам. „глыбіні“) пакінута згодна з запатрабаваньнем рыфмы (у 64-м р. — „старане“).
44, 45, 50, 79 рр. „жыцьце“ зам. „жыцьцё“ — гл. заўвагу да в. № 9.
90 р. „Я-ж не прайшоўшы“… У аўтографе („сшытак“, стар. 27) — „Я-ж не прайшоўшый“.