Перайсці да зместу

Матчын дар (1929)/На чужыне/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
19. Навакол 20. Ветру
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
21. Завіруха
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ветру (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




20.

ВЕТРУ.

Ветра, ветра вольны,
Стой, зрабі паслугу!
Буду спосаб меці, —
Аддзякую другу.

Зьлётай, лёгкі, борзда
У край, адкуль я родам, —
Бацьку, матку ўбачыш,
Мілую заходам;

Ўбачыш гэнам, ворле,
Ў краю тым — старонцы:
Брат мой беларусін
Гібее бяз слонца.

Ім усім паклонам
Нізкім ты скланіся, —
Хай жывуць, красуюць…
А потым вярніся.

Гэтта скажаш, браце,
Мне, што там убачыў.
Буду спосаб меці, —
Паглядзіш, — аддзячу!

Увагі

[правіць]

20. Ветру.

12. „Слонца“. — У А. Гаруна спатыкаюцца, „сонца“ і „слонца“ (гл. заўвагу да в. № 4).