Перайсці да зместу

Матчын дар (1929)/На чужыне/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
15. Вясельле 16. Журба
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
17. Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Журба (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




16.

ЖУРБА.

Сэрца болей не сьмяецца,
Сэрца плача жаласьліва.
Ці дасьць бог, ці давядзецца
Быці там, дзе наша Ніва?

Думкі, праца — ўсё далёка!
Песьні, казкі ў пазабыцьці…
Прад сабой я толькі вока
Бачу страшнага нябыцьця.

Волі, думак, шчасьця, сьмеху
Дайце мне! Хоць пакажыце!…
Але не… Мне на пацеху —
Вока страшнага нябыцьця.

Я-б узяў матыку ў рукі,
Карчаваў-бы, чысьціў поле,
Але — там… Я тут бязрукі,
Я бясьсільны… Я бяз волі.

Сэрца плача, і я плачу;
Плачу з сэрцам галасьліва.
Дзе ты, дзе ты, краю родны,
Край далёкі, маці-Ніва?

Увагі

[правіць]

16. Журба.

8 р. „нябыцьця“ зам. „нябыцьця“ ўжыта для рыфмоўкі (гл. увагу да в. № 9).