Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Шчасьце Мацея

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Канец Паулючонка Шчасьце Мацея
Паэма
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Шчасьце Мацея.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Шчасьце Мацея.

(Старадауная казка).


Жыу сабе у сяле Мацей,
Меу шасьцера ен дзяцей,
Сядзеу, бедны, без работы,
Бо ні меу к таму ахвоты.
Красьці ен высьцерагауся,
Знаць астрога крат баяўся.
А шасьцерка дзетак плачэ,
Трэба хлеба ім, адначэ.
Вось ад гэтае нядолі,
Каб ні чуці стогнау болі,
Рушыу раз Мацей у дарогу
Проста у рай, к Самому Богу.
Уздумаў прауды дапытацца,
Што рабіць, за што узяцца?
Брыу ці многа ен, ці мала,
У лес густы яго прыгнало.
Поу-дня, мусіць, йшоу па лесе
Ды зблудзіуся; нос павесіу,
Сеу пад дрэвам і чакае,
Можа пройдзе хто. Гукае.
Толькі учуу ен: нехта едзе;
Лес трашчыць, як ад мядзьведзя.
Конь капытам так грукочэ…
Уцячы Мацейка хочэ,
Хочэ устаць — ніяк ні можэ…
— Вось беда дзе, моцны Божэ!
Зьліуся потам увесь, трасецца…
Бачыць сьвет к яму нясецца:
Бяжыць, ясны, пекны конь,
Увесь гарыць, мауляу агонь,
Збруя белая раменна
Убрана у золаце адменна;
На кані, узяушысь у бокі,
Чалавек сядзіць высокі,
Пекна надта прыадзеты
Але быццам с таго сьвету.
Вось узьехау на паляну,
Дзе сядзеу Мацей зьляканы.
Конь спыніўся, стау, чакае,
З воч яго агонь шугае.
«Што сядзіш тут, маладзец?» —
Так спытауся той яздзец; —
«Куды брыу, на што сабрауся?»
Мацей духу тут набраўся,
Зірнуу проста па ездца.
«У імя Сына і Айца!!!
«Сьвяты Юрья пэуне гэта:
«Такі с твару, так адзеты,
«Як я бачыу на абразу!»
Пасьмялеу Мацей адразу
Ды й прамовіу да сьвятога:
«Я — Мацей з Бару Крутога.
«Шмат дзяцей, паночку, маю,
«А карміць іх чым — ні знаю.
«Працавау-бы — ні здалеці,
«Бо гультай я у гэтым сьвеці!
«Красьці? — крау бы, дык баюся,
«Бо, крый Божэ, пападуся
«Да пачцівых як людзей,
«Так паходзяць ля грудзей,
«Што жыць стане ніахвота!
«Вось, такія мне клапоты.
«Я і думау, як мне быць,
«Дзе спакой сабе здабыць?
«Ні дайшоу сам да нічога,
«А надумауся — да Бога
«Я пайду і запытаю,
«Што рабіць на сьвеці маю?
«Ды, у лесе во, зблукауся,
«Начаваць у ім сабрауся…
«Вы-ж паночак, быць павінна,
«У небо едзеце у гасьціны?
«Дык мне ласку там зрабіце,
«Аба мне ўсе скажыце,
«І аб дзетках маіх разам;
«Што там скажуць? С пераказам
«Сюды едзьце проста у лес.»
— «Добра, добра, я увесь
«Для цябе гатоу служыць!
«Як мне толькі ні забыць
«Тое усе, што ты казау?
«Я-б паяс распіразау.
«На успамін, — дык меч спадзе,
«Што параіш у бядзе?» —
— «Эт, панок! Я спосаб знаю, —
«Простым розумам параю:
«Каб вам мець перасьцярогу,
«Ні забыцца-б у Пана Бога, —
«Адно стрэмя залатое
«Вы пакіньце мне на тое,
«Помніць будзёце увесь час,
«Што я тут чакаю вас.»
— «Добра, розуму бярэмя
«Маеш, чалавечэ! Стрэмя
«На, вазьмі мае; сядзі
«Ды чакай мяне, глядзі!» —
І Мацею стрэмя даушы,
Сам паехау, паскакаушы
Зноу па лесе на каню…
Бляск ідзе, мауляу з агню,
Зьяе стрэмя залатое.
— „Вот бы мне яшчэ другое!“
Гэтак думае Мацей: —
«Было-б хлеба для дзяцей»
(Узрос Мацей і жыу без цноты,
Ні было бацьком турботы, —
Дык ні дзіва, што лазаты,
Бэльзэбула сын рагаты,
З гэткай думкай падступіу,
А Мацей яе ухапіў).
Потым стрэмя закапау,
Палажыуся і праспау
Аж да заутра, да поудня…
Пралупіўшы толькі вочы,
Чуе: конь ізноў грукочэ.
Сьвяты Юрья то нясецца.
Мацей у вус сабе сьмяецца.
Многа часу ні чэкау,
Хутка Юры прыскакаў;
Конь над ім гуляе, скачэ.
— «Ну, ты, слухай, небарачэ:
«Аб табе с тваею справай
«Я у абедзе за расправай
«Богу усе, як есьць, сказау;
«Пастарауся, як зьвязаў,
«І як ты жывеш, гаруеш
«І з дзяцьмі сваймі бядуеш;
«Як галаву сваю ламаеш
«І які ты розум маеш!
«Так казау, што ледзь-ні-ледзь
«Сам ні плакау. Адпаведзь
«Бог такую табе даць
«Меу мне міласьць прыказаць:
«Красьці — гэта грэх! Глядзі,
«Ты ніколі ні крадзі!
«Калі-ж будзеш ты што браць
«У людзей, то, каб аддаць,
«Натта рупіцца ні трэба, —
«От і будзеш меці хлеба.
«А то часам і саусім
«Ні аддай нічога нам:
«Я ні ведаю, ні брау…
«Калі-ж будуць набівацца,
«Ты ні бойся адпірацца,
«Шчасьце знойдзеш так свае.
«А цяперака мае
«Стрэмя зноу ты мне зьвярні».
— «Стрэмя?! Я яго ні брау!
«Хіба-ж пан мне аддавау?!»
— «А ну, як жа, — можа не?» —
— «Не давалі, панок, мне!
«Мо у дарозе дзе згубілі,
«Мо саусім без стрэмя былі?»…
— «Ні кажы, Мацей, пустога,
«Свайго стрэмя залатога
«Я ніколі ні губіу;
«Я пакінуу, як тут быу,
«Ды ад‘ежджаць ужо зьбірауся“.
А Мацейка ні спужаўся:
— «Ясны пане! мяне маці
«Ні вучыла, каб ілгаці,
«І калі я вам сказау,
«Стрэмя вашаго ні брау, —
«Значыць, так яно і есьць,
«Дайце веры, ваша мосьць
Так Мацей выпрысягауся.
Сьвяты Юры паспрэчауся,
Потым бачыць, што дарма
Тут стаяці, што німа
Ужо ніякае надзеі
Вярнуць стрэмя ад Мацея,
Уздыхнуу дый кажэ ціха:
„Ну, ні жычу табе ліха,
«Бог с табою… Спажывай! —
«Дробных дзетак паднімай.
«Хоць… Па праудзі… Каб я знау,
«Стрэмя-б мо табе ні дау.»
І, сказаўшы так, сьвяты
Паскакау у лес густы.
Мацей стрэмя адкапаў
Ды й за пазуху схавау,
І пайшоу сабе да хаты
І вяселы, і багаты.
Як ен сьцежачку знайшоу,
Як да дому ен прыйшоу;
Як далей ен сабе жыу,
С кім сварыўся, с кім дружыў,
Які у жыццю меу ен цэль, —
Я ні ведаю. — „Круцель!“
На яго казалі людзі.
Хай і гэтак сабе будзе!
Мне-ж, калі так ваша ласка,
За маю за гэту казку
Чару меду паднясіце
Ды закускаю дарыце.