Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Мяцеліца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хаутуры Мяцеліца
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Два каханні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мяцеліца (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У зб. „Новая песьня“.

Мацеліца.


Ой, спаліце, пяруны,
Майго Янку, бо дурны!
Назаляе толькі мне,
А каб сватацца, дык не!
Я казала, дый ні раз:
Прысылай сватоў да нас;
Татка добры, ен аддасьць,
У пасаг — цялушку дасьць.
А той Янка, той благі,
Усе сьмяецца — „гі-гі-гі!“
Да таго-ж часамі кпіць:
„Ну, чаго табе карціць?“
Ой, пралійцеся дажджы,
А ты, Яначка, пажджы:
Учыню табе бяду
За нікога ні пайду!