Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Каму што

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Спрэчка Каму што
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Варожба
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каму што (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Каму што.

(Жарт.)


У самы жар, у летні час,
Ужо у поудзень, па абедзе,
На заутра у горад, на кірмаш,
Народу цьма ідзець і едзе.
Ну, ехаць добра, хоць пячэ,
Але ж ісьці дык во дзе мука!
А як з паклажаю яшчэ,
Дык то найгоршая дакука.
Хаця каб крышку адпачыць
Ідзеш, ідзеш, ды трэба сесьці,
Бо пуд ці пару валачыць,
То ні пярынку у жмені несьці.
Калі-ж карчма, — ну, тутка стой!
Тут можна выпіць і паесьці,
А за работай мілай той,
З знаемым гутарку завесьці
Зыйшліся гэтак у карчме раз
Наш беларус, цыган, хахол,
І неяк трапіло на час,
Што за адзін прыселі стол.
Адзін узяу сабе мядку,
Другі — гарчыну, той — поупляшкі,
Пакуль сядзелі у халадку,
Зьвялі знаемство, то-ж ні цяжка.
Цыган да гораду сьпяшыу, —
Каня ен добра знау усе вады,
Купляу, меняуся — ні грашыу,
Купцом на коні давау рады.
Хахол Маучба ішоу з работ, —
Заробак добры меу, багаты, —
Шукау сябра, каб без клапот
Даехаць з ім да роднай хаты
У горад брыу цяле прадаць
Наш Янка Цьвік, празваннем Дыба:
Падатак мусіу ен аддаць,
А так — цяле самому трэба
Адно вось так, другое не, —
Сядзяць і зюкаюць паціху,
Ажно глядзі ты, вохці мне!
Зайшлі у спрэчку, крычаць ліхо,
Каб іх на царство узьвялі.
— Аб гэтым здумалі спрэчацца!
Дык што рабіць-бы пачалі,
Якою працаю займацца?
«Вось я, здаецца, добра-б жыу,
«Гульнуу-бы я тады безпечна,
«С сваім народам бы дружыў;
«Кулеш ўсе еу бы ды яешні”,
Так кажэ Янка першы наш.
«Ну, дзе твой розум, белавусы?» —
Крычыць Моучба — «саўсім німаш
«Між вас разумных, беларусы.
«От, я іначэй бы зрабіў:
«У садку пад вішняю ляжау-бы,
«Увесь урад пры мне-б тут быу,
А я-бы правіу ды сьпевау-бы,
«А есьці — еу бы с салам хлеб,
«Крышыу галушкі-бы зубамі.
«І сало с салам, і яшчэ-б
«Я сало так-бы еу часамі.» —
«Каб вас пярун! — крычыць цыган: —
«Абодва варты вы німнога,
«Вунь, той аббіты увесь саган
«Хоць грошык варт, а вы — нічога!
«Каб я папау у каралі,
«Дык мне усе гэта было-б мала:
«С казны-б украу я тры рублі,
«Украу каня — і… махні-драла!”