Перайсці да зместу

Матчын дар (1918)/На чужыне/Змора

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Матчын дар Змора
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Літанне Адзіноце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Змора (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Змора.


М. В.

Сэрцо, спаць хачу я, спаць!
Заутра рано устаць мне, устаць.
Вочы сьлепіць сон мне сон
У вухо шэпчэ ен мне, ен:
— Ні журыся, палажыся, адпачні,
Мардаванне, сумаванне адгані.

— Заутра зрана, сьвет-ні-сьвет
Выйдзеш с хаты з гэтай, з гэтт.
Стаць на працу мусіш, стаць,
Здаць прыгоны мусіш, здаць.
Ні мардуйся, ні крапуйся, адпачні,
Думаванне, сумаванне адгані!

Рыбка, спаць хачу я, спаць!