Маскоўскія паслы 1646 г. як абаронцы беларускай мовы
← Андрэй-Казімер Ягайлавіч | Маскоўскія паслы 1646 г. як абаронцы беларускай мовы Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 48 |
Казарскія вуліцы у беларускіх гарадох → |
Маскоўскія паслы 1646 г. як абаронцы беларускай мовы. Пры перэгаворах паміж польскімі і маскоўскімі пасламі ў 1646 гаду выніклі недаразуменьні па поваду мовы ў дыплёматычных зносінах, паміж Рэчыпасполітай Польскай і Масковіяй. Польскія паслы напісалі дакумант польскай мовай, на гэта маскоўскія паслы запротэставалі кажучы: „Издавна повелось, что грамоты королевскія къ великому государю пишутся бѣлоруским писмомъ, и теперь, мимо прежних обычаевъ, по польскі писать не годится; да у порубежных воеводъ и переводчиковъ нѣт“ (здавён устаноўлена, што лісты каралеўскія да вялікага гаспадара пішуцца беларускім пісьмом, і цяпер, супроць папярэдніх обычаяў, па польску пісаць ня гожа ды ў пагранічных ваеводаў і перакладчыкаў німа). І мова беларуская на далей асталася мовай дыплёматычных зносін паміж Польскім каралеўствам і Маскоўскім царствам да канца XVII ст. (Соловьевъ, Ист. Россіи X. 136).
С. Т.