Мароз

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Мароз
Верш
Аўтар: Янка Лучына
Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm


У цемры, што полюс паўночны акрыла
На доўгі перыяд зімовы,
Гігант абудзіўся: «Цяпер мая сіла
Пашырыць свае заваёвы».
І разам рвануўся ён з сіверам-другам,
Пабеглі з ім снежныя буры,
Зямля, дзе ступаў, пакрывалася пухам,
У плачы зласнелі віхуры.
Мінаўу паходзе палацы багатых
І постаці ў цёплым адзенні,
Скіроўваў ён сілы да беднае хаты,
Дзе зніклі на заўтра надзеі.
Ад птушкі, што упала, скалеўшы, з галіны,
Да дзетак, ў калысцы замёрзлых,
Бяруцца з жыцця аж занадта даніны
І шчодрыя лішкі са слёзаў.