Малюнак мора

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Малюнак мора
Верш
Аўтар: Поль Вэрлен
1911—1912
Пераклад: Максім Багдановіч
Крыніца: Багдановіч М. Поўны збор твораў у 3 тамах. Т. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. Ст. 180
Гл. таксама http://aniolski.at.tut.by/dliaWianku.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Акіян дрыжыць
Пад паглядам сумным
Месяца і ў шумным
Гуле шчэ бурліць

Ў час, калі агнём
Ўраз нябёсы крае
І у цьме зіяе
Бліскаўкі ізлом,

І на міг відаць,
Як у бурнай далі
Б’юць аб скалы хвалі,
Зіхацяць, грымяць

І да неба мкнуць,
Дзе вятры бушуюць,
Дзе грымоты злуюць,
Грукацяць і б’юць.

<1911—1912>