Маладняк — Янку Купалу (1925)/II/Хай жа вам так не здаецца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Моладзі Хай жа вам так не здаецца
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Будзь сьмелым
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хай жа вам так не здаецца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХАЙ-ЖА ВАМ ТАК НЕ ЗДАЕЦЦА…

Хай-жа вам так не здаецца,
Што бяда ўжо і зацісьне.
Знайце, ліха ператрэцца,
І маланкай доля блісьне.

Праўда, поўны сумаў весьці
Буйны вецерь нам прыносіць,
Што як з гора, як з балесьці
Каля нашых хат галосіць.

І галосіць, і заводзе,
Плача, як па дзетках маці,
Аж-бы крыкнуў: годзе, годзе!
Годзе сэрца жалем рваці!

Але усё-ж, хай не здаецца,
Што бяда ўжо і зацісьне, —
Наша ліха ператрэцца,
І маланкай доля блісьне.


1906 г.