Маладняк — Янку Купалу (1925)/II/Магутнае слова
Выгляд
| ← Будзь сьмелым | Магутнае слова Верш Аўтар: Янка Купала 1925 год |
Родныя песьні → |
| Іншыя публікацыі гэтага твора: Роднае слова (Магутнае слова, ты, роднае слова!..). |
|
МАГУТНАЕ СЛОВА Магутнае слова, ты, роднае слова! Бясьсьмертнае слова, ты, роднае слова! Свабоднае слова, ты, роднае слова! Загнанае слова, ты, роднае слова! 1908 г. |