Перайсці да зместу

Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Журба)/Окліч

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шчырае каханьне Окліч
Верш
Аўтар: Янка Журба
1913 год
Успамін
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вокліч (Журба).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Окліч.

Проч сьпяўцы нябыцьця злога!
Ці ня збрыдла вам стагнаці?
Не губіць нам трэба жыцьце,
Час нам шчасьце будаваці.
Жыва кіньце енкі, стогны,
Борзда ў поле на работу:
Нам парупіцца патрэбна:
Не жалейце працы, поту!
Карчаваць, араць ўсе ляды,
Раўнаваць і чысціць поле;
Выступайма цэлым войскам:
Уперадзі нам сьвеціць доля.
Не баімся мы прашкодаў:
Грамада ні палахліва.
Згодна, брацьця, ўсе за працу,
Каб к вясьне тут наша ніва
Ад сахі, матыгі вострай
Найляпей закрасавала,
А пасьля ўжо год ад году
Ураджаю больш давала.
Годзі-ж, годзі вам стагнаці, —
Людзі — брацьця, варта жыці:
У сьвеці ёсьць за што змагацца,
У сьвеці ёсьць што палюбіці!
Ўсім нам знойдзецца тут праца:
Трэба паўшых нам узьняці,
Трэба сонных разбудзіці…
Хутка-ж! час не марнаваці!..