Перайсці да зместу

Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Над рэчкай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З выраю Над рэчкай
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
⁂ (Не пануйце ў хаце…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: Уночы (Скрозь нязьмерную гладзь у люстранай вадзе…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Над рэчкай.

Скрозь нязьмерную гладзь ў люстранай вадзе
Выглядаецца месяц белявы;
С хваляй быстрай ракі казку дзіўну вядзе,
І ей шэпчэ прывет ён ласкавы.

Ціхі ночы спакой ўсе кругом апавіў,
А ня сьпіць толькі рэчка бурліва,
Ў ёй жыцьцё не стаіць, яе быстры прыліў
Мчыцца ў даль, як стралою — на дзіва.

Ціха шэпчуць кусты над люстранай вадой
І штось лісьця таёмно гадаюць;
Хвалі плешчуць і бьюцца аб берэг круты,
Сон музыкай сваей адганяюць.

Лісьцям міла шэптаць, думаць думкі ў цішы
Пад гаворку ракі пераліваў,
Ночы сон не трывожыць іх думак душы
Яны шэпчуць і шэпчуць шчасліва.

Мне так міла стаяць над ракою вясной,
Думкі думаць пад шэпты рачные;
Яны рвуцца з душы ў даль адна за адной
І ўспамінкі нясуць дарагіе…