Перайсці да зместу

Літва

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Літва
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля

Арыгінальная назва: Litwa
Крыніца: Вольная Беларусь, 1918. — №31
уступ да паэмы «Радавіты шляхціч Ян Дэмбарог». Імаверна пераклаў Альберт Паўловіч.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Літва


Краю мой ты, Літоўскі, - сьвятая зямліца, -
Укрыты жоўтым пясочкам і дробнай травіцай!
Ніпрыглядна для вока дзіч твайго зацішша.
Тут інакш, як аб Гэльвэтах і Аузонах піша,
Дзе нівы, маўляў, рай той, або сьвету дзіво;
Дзе лес ты напаткаеш з міртаў і пліваў.
Дзе горы за Панары шмат разоў вышэйшы,
Дзе абраз за абразам што раз, то цуднейшы;
Рэчкі дзе у каскадах так пекна гуляюць,
Што з іх майстры - валохі малюнкі зьнімаюць, -
На літоўскіх кірмашах купляюць іх людзі...
Ты ні дойдзеш тэй славы, Літва, ні здабудзеш!
Маеш хмурны ты выгляд, а небо без лоску;
Твой малюнак ні зьдзівіць багаццяў валоскіх;
Ні твораць вадаспадаў воды твае сіні,
На ўзгорках тут яловец, у лесі сасніна;
Хаты скрозь стаўляюць з дрэваў нічэсаных,
Мох квіце зялёны на стрэхах саломяных,
А ў хатах дзікавы люд просты вякуе, -
Глянуць - ні паверыш, што да трох падрахуе.
Але ў тваю істнасьць як зірнуць глыбока, -
Варта болей, Літва, ты, чым здаецца воку:
Дзіво з дзіваў сьвету, улюбенец акеянаў,
Зроблен с тваіх соснаў горды флот Брытанаў;
За тым, што твой сярмяжнік капаецца ў глебе,
Клопат ні трывожыць Эўропу аб хлебе;
Шляхціц ні зьлякаўся, што жыў тваім жытам,
Ані туркаў пад Венай, ані скал пад Мадрытам