Ліст у рэдакцыю газеты «Савецкая Беларусь»
Ліст у рэдакцыю газеты «Савецкая Беларусь» Ліст Аўтар: Янка Купала Крыніца: https://bkpt.by/poet-boec-k-135-letiyu-so-dnya-rozhdeniya-yanki-kupaly/ |
Беларускія нацыянал–фашысты, робячы справу польскага і сусветнага імперыялізму, стараюцца выкарыстаць і мой пяцідзесяцігадовы юбілей для сваіх агідных правакацыйных мэт. Яны распаўсюджваюць чуткі, што нібыта бальшавікі прымушалі мяне пісаць, як пішу я цяпер.
Я з абурэннем адкідаю гэтую фашысцкую хлусню і ўсякія плёткі аб тым, што я калі-небудзь быў праціўнікам Камуністычнай партыі і Савецкай улады…
Я заклікаю да агульнай дружнай абароны СССР і да рашучых пратэстаў супраць дзікага прыгнечання працоўных мас Заходняй Беларусі.
Ганьбячы здрадніцкую работу нацыянал–фашызму, я заяўляю, што адзіны шлях да канчатковага вызвалення працоўных мас – ёсць шлях камунізма.
З гэтага шляху я асабіста ніколі не сыду і заклікаю ўсіх змагароў за лепшую светлую будучыню ісці па ім цвёрда да канчатковай перамогі.
Усе свае сілы і здольнасць я аддам на вялікую справу пабудовы сацыялізма і вызвалення працоўных усяго свету.