Ліст Пётры Крачэўскага да Вацлава Ластоўскага (2 жніўня 1920)
Ліст Пётры Крачэўскага (Бэрлін) да Вацлава Ластоўскага (Рыга) Ліст Аўтар: Пётра Крачэўскі 2 жніўня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 831-832 |
Рукапісны арыгінал у Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 314 і адваротны бок. |
Старшыні Рады Народных Міністраў
Шкада, што Вы праз Вэнта нічога апроч драбязгаў не прыслалі. На словах Вэнт казаў, што Вы хутка выезджаеце з Рыгі, а у лісце вызываеце Цвікевіча у Рыгу і мы ня ведаем як быць, но Цвікевіч каб і хацеў зараз выехаць, не можэ, бо німа зусім грошэй.
Тут знаходжусь я, Лявон і Цвік, Галавінскі выехаў у Коўну для інФармацыі. Чэкалі да гэтай пары Ладнова, а яго ні слуху, ні духу, і цяперь знаходзімся у надта дрэнных варунках, а што было у Рыдзе не ведаем і да гэтай пары.
З чэкамі нічога да гэтай пары зрабіць не удалося, бо ніхто нічога даваць не хоча і яшчэ тое-сёе круцім, але надзеі німа.
Аб незалежнасьці тым часам німа чаго і гаварыць у Няметчыне, бо мусі Вам вядома, што бэз Антанты — немцы не могуць і не маюць права нікого ні прызнаваць, чы не прызнаваць.
Прыймаючы усе гэта пад увагу, мы тут і у Коўні прыйшлі да перэконаньня, што трэба ехаць на Бацькаўшчыну і працаваць з бальшевікамі, выгаварыўшы ад іх сабе як можна больш тых правоў, пры якіх такая праца была бы магчымай.
Трэба хучэй даведацца дзе і што зрабіў Базыль, чэкаць далей німа магчымасыці, бо у касі німа ні фэніга.
Катастрофа можэ прыйсьці хучэй, ніж мы думаем.
З погляду палітычнаго і фінансаваго мы да гэтаго часу Баркова лічым афіцыальна прэдстаўніком, хаця усе справы, як былі зданы ім перад адьездам у Рыгу, так і цяперь знаходзяцца у Лявона, з якім Баркоў разам працуе у Місыі.
Адказывайце хучэй, калі маеце, што цікаваго, а калі німа, то трэба падсовывацца бліжэй да сваей граніцы Вільні, чы Горадні.
З шчырай пашанай ПКрэчэўскі