Ліст Палуты Бадуновай да Вацлава Ластоўскага (6 чэрвеня 1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Палуты Бадуновай (Кемэрн) да Вацлава Ластоўскага (Рыга)
Ліст
Аўтар: Палута Бадунова
6 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 778
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 42 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Тов. Ластоускі!

Аб Шолковым пагаманіце з Мамонькой, а мы з Вашай жонкай аб ім ужо гаманілі, яна передасть Вам мае думкі і свае.

Делегаціі трэба прыбавіць пять тысяч, бо дужа мала 15 т. Мамоньке мы так сама выдали 15 т. тысяч.

Я не прыехала сягодня, за тое, што нядобра сябе чую. Але шлю шчырае прывітаньне делегаціи. Лістоў да Масквы не пішу за тое, што не чую силы ў сабе, Передайце, калі ласка делегаціи, каб Маркевіч і Черэпук пісалі мне на імя Яноўской, а не інакш. Гэтак лепш.

Пакуль што усяго лепшага

Палута

6-VI-20