Перайсці да зместу

Ліст Вацлава Ластоўскага да невядомага адрасата № 1 (6 чэрвеня 1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да невядомага адрасата (Масква)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
6 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 776
Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 33 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паважаны Пане Прафэсар!

Пазваляю сабе аднавіць даўную нашу лістоўную знаёмасць с часоў «Нашай Нівы». Не шмат гадоў мінуло, але многа перажылося за гэты час. У агні ачышчалася, у крыві і сьлезах знаходзіла сама сябе наша дарагая бацькаўшчына. Цяпер ужо сваё Я асазнаў беларускі народ і імкнецца ён, многапакутны, быць роўным між вольных. Цяпер настаў той мамэнт, калі соль зямлі беларускай, павінна асаліць прэснае. Мы чэкаем, што лібэральнейшая і дэмократычнейшая дзержава і яе слаўны, а братні нам народ Расейскі словам і чынам памогуць стаць вольнымі, зніме з нас аржавые ланцугі няволі, якіе пакінуў на нас ненавідны расейскі царызм і гэтым дасць нам змогу самім расправіцца с польскім наездам, які губіць і глуміць нашу чэлавечую і патрыотычную годнасць.

Мы чэкаем ад вялікаго расейскаго народу прызнанья нашай дзержаўнай незалежнасці. На заходзе Эўропы справа наша набрала першараднаго значэньня, бо яўным сталося сьвету, што пакуль беларускае пытаньне ня будзе развязано справядліва, — ня будзе і згоды на усходзе Эўропы. Дзеля гэтаго прынцыпова дадзена ужо згода на прызнаньне Беларусі дзержавай незалежнай.

Прыдзіце-ж да нас праўдзівые, прыдзіце да нас кахаючые, прыдзіце да нас шчырые, земля магіл бацькоў Вашых, косці бацькаўскіе Вас клічуць, клічэ пакутнік, народ ваш і вочы яго звернуты на Вас! Ніхай кожды паможэ, як можэ.

Пане прафэсару! перэдайце кліч гэты тым, хто можэ, ці могбы стануць у помач нам, бо жніво вялікае, а жанцоў мала.

Затым прыміце шчырае павітаньне і словы самай глыбокай да Вас пашаны ад В. Ласт….