Перайсці да зместу

Ліст Вацлава Ластоўскага да міністра замежных справаў Літвы (21 чэрвеня 1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да міністра замежных справаў Літвы (Коўна)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
21 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 790-791
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 236 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




21 чэрвеня 1920
№278

ЯГО ДАСТОЙНАСЬЦІ

Пану Міністру Загранічных Спраў

Літоўскай Рэспублікі.-

Пане Міністр!

Мною 17.IV.20 у ноце на імя Ураду Літвы была пададзена пропозыцыя навязаць перэгаворы дзеля падтрыманьня і узмацаваньня добрасуседзкіх адносін між Літвой і Беларусьсю; дагэтуль на маю пропазыцыю я ня меў адповедзі.

Уважаючы, што незалежна ад усякіх перэхадзячых варункоў, Беларусы і Літвіны будуць заўседы суседаваць і, што, ўзаемные нашы добрые адносіны — справа заўседы учасная і важная (бо-ж перэселеньня народаў, прынамні у скорым часе, не правідзіцца), а прычын ўзаемнаго блага адношэньня пакульшто німа, я паноўна звертаюся да Вас прапануючы навязаньне перэгавороў.

Гэто патрэбна тым болей, што Вашы і нашы ворагі мнімай супярэчкай Літоўска-Беларускай арудуюць і стараюцца шкодзіць; буфэр-ж беларускі быў-бы зарукай і самаго трывалаго істнаваньня Літоўскай Рэспублікі, — гэто дзержаўные мужы Літвы павінны уразумець і пайсці на помач нашаму дзержаўнаму будаўніцтву, што дарогай прызнаньня Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Затым прыміце, пане Міністр, запэўненьне у нашых самых прыязных пачуваньнях..-

В.Ластоўскі

Старшыня Рады Народных Міністроу.

Атповедзь прашу прыслаць па адрасу: Рыга Nicolaj St 20-1 Беларуская Місыя.