Ліст Вацлава Ластоўскага да Яўгена Ладнова (11 чэрвеня 1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Яўгена Ладнова (Парыж)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
11 чэрвеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 780-781
Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 48 і адваротны бок і 49 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Высокапаважаны Еўгені Міхайлавіч!

Чэкаючы ад Вас вестак робім што дужы. Дэлегацыя зложэная з Васіля Янкі і М-ча[1] выехала у Рэвель, а там былі ужо пропускі для Вас асабіста і гарантіі. Усходнікі вельмі хацелі, каб Вы асабіста да іх прыехалі. Цяпер наша дэлегацыя чэкае на пропускі. З Бацькаўшчыны даходзяць весткі, што там ужо энэргічна прыступілі да фармаваньня беларускаго войска, разумеецца пад польскім прэтэктаратам, але формацыі гэты вельмі не популярны у народзе. Пасылаю Вам бюлютэні арганізаванага мной у Рызе прэс-бюро, якое палохае мяне сваей дарагоўлю[2] (разсылка тэлеграм ва ўсе нашы прэдстаўніцтвы каштуе у дзень каля 1000 лат. руб.), а у кассе?.. Я разумею, што цяпер акурат найболей патрэбна энэргічная акцыя у прэссе, але гэты недахват грошы! Можэ Вы прыдумаеце які ратунак. Прэдстаўнікоў ад коопэратывоў ешчэ німа, хоць даходзяць весткі, што яны выбіраюцца. Пакуль што думаем паслаць да Вас Мамонько які мае пасьведчэньне, што ён ёсць член-аснавацель (устаноўца) Цэнтралі Сельска-Гаспадарскае коопэратыў, яго поўнамочча падмацаваўшы ад Ураду і Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны.

Апошнімі часамі тут дужа заварушыліся прэдстаўнікі Севернай Арміі, якіе знаходзяцца у цесным звязку з нямецкай рэакцыей. Ходзяць глухіе чуткі аб тым, што Нямеччына дае ім матэрьяльную і аружную дапамогу да распачацьця формаваньня. Савенкоў ад іх паехаў у Варшаву дагаварывацца аб участку фронту. Прыміце гэто да ведама.

Палякі сыпнулі грошы па подкуп палякуючых беларусоў. Кажуць выдалі 13 мільёноў на рукі Смоліча і Ко. Быў у нас з візытам ангельскі прэдстаўнік, гаварыў аб тарговых умовах на лён і лес. Мы чэкаем вестак ад Вас і нашых прыяцелёў. Дастаўленыя пісьмы курьерам за подпісямі Вуліча, Жеральда, Каранца, Коза дадалі нам веры і сіл да працы. Прашу падзякаваць ім ад майго імені і скажыце, што наша прыказка кажэ: «у бядзе пазнаюць прыяцелёў» і мы іх пазнаўшы у трудны момэнт, калі найтрудней аб паддзержку, пастараемся не астацца у даўгу ў лепшые часы. Сэрдэчны і прыязны прывет засылаю усім нашым прыяцелям і супрацоўнікам, асабліва п.п. Жэральду, Вулічу і Каранцу, пісьмы якіх веюць цеплатой і праўдзівай прыхільнасцю да нашай дарагой, замучэнай бацькаўшчыны.

Сэнтымэнты аднак не выключаюць інтэрэсаў экономічных, а наадварот на іх павінны грунтавацца і апірацца. Дзеля гэтаго я хачу сказаць ось што: ніхай вашы прыяцелі ня думаюць, што у нас можа быць расхаждзеніе у поглядах і паступках з копэратарамі нашымі, дзеля таго, што сябры коопэратыўных урадоў уходзяць у Урад і у Раду Б.Н.Р. і наадварот Урад і Рада складаецца с тых грамадзкіх сіл Беларусі, якіе парушаюць усім экономічным і політычным жыцьцем Беларусі. Варункі ваеннаго часу не даюць нам спрамогі выбрынуць з дылеммы пасылкі, бо грамадзяне нашы на бацькаўшчыне абезпраўлены, знаходзяцца пад польскім тэрорам і вось чаму ім выехаць трудна.

Перад ад’ездам я даручыў гр. Мож копіі партыйных рэзалюцый і копію пратаколу Канфэрэнцыі Беларускіх Дзержаўных і Грамадзянскіх дзеячоў, спешаючыся кіраўнік канцэлярыі ня тую даў Вам копію, цяпер пасылаю яе Вам.

Затым жычу Вам здароўя і сіл да працы і пры Божай дапамозе, веру, наша справа не заглокне — прыміце словы глыбокай да Вас пашаны і самых сардэчнай прыхільнасці

ваш ВЛаст…

Зноскі[правіць]

  1. Захаркі, Чарапука й Маркевіча
  2. дарагоўл[я]ю