Перайсці да зместу

Ліст Вацлава Ластоўскага да Язэпа Мамонькі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да, як мяркуецца, Язэпа Мамонькі (імаверна, Рэвель)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
29 красавіка 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 734
Рукапісная копія Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 10 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дарагі Таварышу!

Находзяць весткі з Бацькаўшчыны аб новых паўстанцкіх успышках. Ўсе гэты ўспышкі каштуюць нашаму народу лішне дорага, праз тое, што парываюцца ў барадзьбу паўстанцы без экономічнаго грунту і належнай організацыі. Дык трэба каваць жалеза пакуль яно гарачае. Калі перэгарыць агонь настрою, які цяпер пануе яшчэ, народ можэ агарнуць тупая рэзыгнацыя, а тады можэ і доўга прыдзецца чэкаць новага пад’ёму. Вас мы прасілі і даручылі Вам, Таварышу, вышукаць срэдзтвы. Дзействуйце, як можэце энэргічней. Не прасіце, а вымагайце. Мы для нашаго многапакутнаго Народу ўправе вымагаць ад соцыалістоў помачы, таварыскай помачы, для мэты сьвятой і вялікай. Гэта вайна зруйнавала і спролетазавала ўсіх Беларусоў, паміж якімі і раней не было паноў, дык не пазваляйце нікому самневацца нашчот нашай партыйнай няшчырасьці ў сэнсе нашай буржуазнасьці, як гэто іншыя любяць часам нам дапячы.

Энэргічней, сьмялей і быстрэй дзействуйце. Затым прыміце таварыскі прывет ад таварышоў нашых і ад мяне —

Ваш ВЛастоўскі

Напішыце мэморьял у справе апошніх падзей у нас і цьверда, энэргічна трэбуйце помачы. Наагул, я раіў-бы Вам, як ужо і вышэй казаў, паступаць рашыцельна, не прасіць, а вымагаць на аснове нашай праграмы. Гэтымі днямі выезджае Ляховіч, ён можэ і павінен памагчы Вам. Але агульна не раджу даверацца людзям. «Будзьце кротцы яко голубі і мудры яко зміі» навучаў Хрыстос. Навука у нашы часы вельмі прыдатная.

Затым ешчэ раз вітаю Вас.

ВЛаст…