Перайсці да зместу

Ліст Вацлава Ластоўскага да Пётры Крачэўскага (8 траўня 1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Пётры Крачэўскага (Бэрлін)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
8 траўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 749
Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 217 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Высокапаважаны Пане Петра!

З атрыманага мной ад Вас ліста бачу, што мы багаты надзеямі. Добра і надзея, але… я тымчасам знаходжуся, як у нерадзе і каб пачаць працу трэба мне крыху на пачатак гатоўкі. Памяркуйце там, як колечы. І у нас таксама надзеі… Разумеецца з іншаго боку! Тымчасам у Рэвелі вядуцца перэгаворы. Адтрымалі адповедзь ад Чычэрына: 1) у прынцыпе прызнаюць право на самоазначэньне ўсім нацыям у самым шырокім значэньні 2) хочуць ведаць з якім (каторым) урадам гавораць. На гэто мы паслалі адповедзь і Чэрэпука з Мамонькам у Рэвель. Першаго, як прэдстаўніка Ураду, другога, як партыйнаго з засцярогай каб ён афіцыальна не выступаў. Ноты пайшлі асобным іхнім курьерам. Чэкаем адповедзі і Ладнова ды Захарку з Б[1], каб далей што рабіць.

Пасылаем пункт партыйнай пастановы праз Вашу Канцэлярыю і да пункту даю Вам інформацыю аб Паўлоўскім, якую я маю чорна па[2] што ён «агент усходнікоў». Ніхай Вам Ваше патрыотычнае сэрцо падскаже як далей паступаць. Я раю пункт выкарыстаць і нічым яму не даць зразумець, што Вам што колечы вядома іншае. А то ўся наша работа можэ пацярпець. Як убачымся — пагаворым. Думаю, калі будзе тут справа наладжэна, прыехаць да Вас.

Што с Цвікевічам? Ці замянілі Вы яму поўнамочча?

Варухайце якколечы справу пазычкі. Гвалт, што будзе далей?!

Зайдзіце да Пурыцкаго[3] і зрабіце на яго націск каб яны ставілі граніцу Усходнюю не як граніцу з Расеяй, а як граніцу с Беларусей.

Затым прыміце слова пашаны і сэрдэчнае павітаньне ад шчыра прыязнаго ВЛа

8.V

Зноскі

[правіць]
  1. Б[эрліну]
  2. [беламу]
  3. Кіраўнік літоўскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Бэрліне.