Перайсці да зместу

Ліст Вацлава Ластоўскага да Міхася Маркевіча (7 траўня 1920)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Міхася Маркевіча (Рэвэль)
Ліст
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
7 траўня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 745
Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 50 аркуш 28; фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 18 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Яго Мсці

Высокапаважанаму таварышу

(Маркевіч)

Вельмі прыемна было атрымаць ад Вас вестку, а ешчэ прыемней тое, што Вы цяпер займаеце такое выдатнае і адпаведальнае становішчэ ды далей шчыра працуеце на карысць нашай Дарагой Бацькаўшчыны. У шчырасці Вашай працы я ніколі не сумняваўся, але міма гэтаго прыемна мне Вашае заверэньне у гэтым. Так, наша справа вымагае многа шчырасці і ахвярнасці і толькі калі у нас будуць працаўнікі адпаведаючые гэтым вымогам справа пойдзе наперад і дойдзе да пажаданаго выніку. Але пры усей шчырасці з нашага боку патрэбна і вялікая асцярожнасць, бо лішне многа у нашай справы, а праз яе і у нас ворагаў. Кіруючыся асцярожнасцю я не раіў-бы Вам даваць лішне веры таму, дзе што хто сказаў. Справа будуецца не сказамі, а чынамі і не па гутарцы, а па зробленай рабоце ацэніваюць людзі людзей. Зрэшта аб ніякіх нагаворах на Вас я ня чуў і даведаўся аб нейкіх якобы нагаворах толькі з Вашаго ліста.

Прашу Вас прыслаць мне 1) кароткі нарыс Вашай працы у Рэвелі з абазначэньнем а) як вяліка там беларуская калёнія і Б) з якога элемэнту яна складаецца, 2) ці робіцца якая культурная праца, грамадзянская праца, хто яе запачаткаваў і хто вядзе цяпер? Гэта апошняе асабліва важна, бо ўся наша будучына залежыць ад суммы зробленай намі культурнай працы. 3) Якіе ёсць у Рэвелі культурные беларускіе сілы годные да дзержаўнай, грамадзянскай, літэратурнай, або тэхнічнай працы? Прышліце мне акуратные копіі Вашай перапіскі з Расейскім Урадам з абазначэньнем кождай гісторыі яе і даты.

Затым прыміце словы шчырага павітаньня

ВЛастоўскі

7.V.20.

Рыга