Ліст Вацлава Ластоўскага да Міністэрства замежных справаў Літвы
Ліст Старшыні Рады Народных Міністраў БНР Вацлава Ластоўскага да Міністэрства замежных справаў Літвы Грамата Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 17 красавіка 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 720 |
Машынапісныя копіі ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 50 аркуш 30; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 206; фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 212 |
Літоускаму Ураду
Міністэрства Загранічных Спрау.
Уважаючы, што польская і маскоўская акупацыя беларускіх зямель есьць з’явішчэ пераходнае і што трывалы мір на Усходзе Эуропы магчымы толькі тады, калі Беларускі Народ здабудзе сабе поуную незалежнасьць, — Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, кіруючыся у сваей міжнароднай палітыцы да паразуменьня з суседнімі Дзяржавамі на грунце прызнаньня імі Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, зьвертаецца да Літоускаго Ураду с прапазыцыей навязаць перэгаворы дзеля утвареньня сціслаго кантакту што да палітыкі у аднашэньні да расейскаго і польскаго імперыялізму, так і у выступленьнях на міжнароднай палітычнай арэне.
Каб дайсьці гэтага кантакту, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі прапануе умовіцца што да будучых граніц між Літоускай і Беларускай Дзяржавамі: пры чым зазначае, што узамен за прызнаньне Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і падтрыманьне Яе Дзяржауных інтэрэсоу, гатоў паступіцца сваімі правамі на найболей спорные пагранічные тэррыторыі і некаторые насяленные пункты.
Пажадана навязаць перэгаворы ужо у другой палавіне гэтаго месяца, а найболей выгодным мейсцам перэгавороу Урад Беларускай Народнай Рэспублікі лічыць место Рыгу.
Старшыня Рады Народных Міністроў
Беларускай Народнай Рэспублікі
В.ЛАСТОУСКІ
Коуна 17.4.1920