Ліст Антона Аўсяніка да Вацлава Ластоўскага (5 жніўня 1920)
Ліст Антона Аўсяніка (Коўна) да Вацлава Ластоўскага (Рыга) Ліст Аўтар: Антон Аўсянік 5 жніўня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 834 |
У Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 57 і адваротны бок, 57a. |
Аб нашай тутака працы Вас паінформуе Г[1]. Я скажу адно толькі, што пакуль мы не вызнаем умоў міра Л[2] з Р[3] якімі Л[4] усе яшчэ опьянены. Напэўне супольнай працы, асабліва з сучасным Урадам не знайдецца. Але тут ёсьць і шмат нашых прыхільнікоў, якія глядяць на рэчы далей свайго носа і пры іх дапамозе можа у будучыне што нібудзь і наладіцца. Мне ж тут працаваць аднаму сярод такой запутанай справы надта цяжка і я лічу што мае прэбываньне тутака а ніякой корысьці не дасьць і лепей было б даць мне іншае заданьне. Зараз я вельмі шкадую, што я згадіуся узяць на себя такі абовязок. Я лічіў, што праз 5-6 дзен я буду вольным. Але здарылось інакш. І цяперыка я ужо ня ведаю як і быць. Грошы нема і праца на месьце запаздае.
Сюды прыехаў бежаушы ад прыяцелеу з Вільны Міша, але я яго яшчэ не бачыў.
З Менску пэуных вестак німашіка.
По апошнім весткам там абвешчана Беларусь з Кальмановічэм на чале — Чэкаю дальнейшых інформацыяў.
Вілінчане моўчаць, ніхто не паказываецца.
Я вельмі прошу Вас дядка Вацлаў, як небудь аслабаніць мяне ад працы тутака. Я жду Вашых указаньняў да ўторка[5]. Затым проста ня ведаю што робіць бяз грошы. Але усе ж гэта пустое. Рэчы на плечы ды і шагом марш.
Много пісаць ня буду або усім раскажэ Г[6].
Вельмі цікаўлюсь ці уехала ужо П[7].
Палякі бегуць і як я сегоньня чуў, ужо большавікі у 80 в. ад Варшавы.
Прывет усім
Іскра.
5/VIII 20 г.