Перайсці да зместу

Лялька (Сыракомля/Леўчык)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Лялька
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Сыракомля
1927 год
Арыгінальная назва: Lalka. Gawęda dziecinna (1851)
Пераклад: Гальяш Леўчык
Крыніца: Родныя гоні. — Верасень—кастрычнік 1927. — Кніжка 7. — С. 1-3
Іншыя пераклады гэтага твора: Лялька (Сыракомля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УЛАДЫСЛАЎ СЫРАКОМЛЯ
(Людвік Кандратовіч).

ЛЯЛЬКА[1].

(Пераклаў з польскае Гальляш Леўчык).

Хай лялька будзе ціха, ня плача ля печы,
Паклоніцца, папросе, што патрэбна лялі,
А я ёй раскажу тут шмат цікавых рэчы,
Як тата з мамай казалі.

Ў сьвята мне завяжа мама чырвогу стужку,
Ўложыць нову адзежу, што ляжыць у скрыні,
Ўжо мяне навучаць пацераў папранцуску —
Дый паедзем да сьвятыні.

Вось там будуць дзівіцца мужычкі вясковы,
Мне-ж маліцца пасвойму ней‘к не выпадае
Голасна — ў пацерах лепш загранічны словы,
Я-ж ня мужычка якая!?

А ціха лепш пасвойму папрашу я Бога:
Каб даў мне хутка вырасьці, дый від харошы,
А для мамы і таты… каб даў многа, многа
Жоўценькіх, беленькіх грошы.

Яны так любяць грошы, так моляцца, просяць,
Абразы цалуючы, надарыць іх доляй, —
Бог за два залатыя, што ў ахвяру носяць,
Чую, аддасьць сто раз болей.

Вось усё шчадрэйша ахвяраў іх памога —
Бог дасьць больш, чым варта набожнасьць іх ня важка,
Дык зьбярэцца нам грошы так многа, так многа…
Што аж зьлічыць будзе цяжка.

Лялька! Ты не усьміхайся… ты не уцяміла —
Што пытаесься: ці прыйдзе сам Бог — ці, магчыма,
Прыйдзе заміж Бога анёлаўская сіла
Дый будзе сплачваць грашыма?

Дзе-ж там!… Як кажа мама, зьвернецца доўг Боскі —
Прыйдзе барадаты жыд грошы плаціці:
Купім мужыкоў больш, чатыры ажно вёскі,
Што будуць нам жаць і касіці.

Ты толькі вось ня зваеш, што мы: ёсьць панове,
А ёсьць яшчэ люд іншы: мужыцкім празвалі,
Каторым прыказаў Бог быць: на безгалоўе —
Каб на паноў працавалі.

Люд той п‘яны, ў балоце — брыдка выглядае:
Ў дзіравых сярмягах — зваляцца, як дзьмухаць,
А самы вінаваты, іх Бозя карае,
Бо таты ня хочуць слухаць.

Тата конікі любіць, а мама сабачку,
А мужыкоў усе лаюць, хапаючы кія;
Вапраўды аж шкода іх — маюць усе гарачку —
Мусіць хамулы благія!?

Вось учора… засгуў мой тата па абедзе —
Пытаюся, ці добра, якая патрэба?
Уваліліся ў пакой з балотам, як мядзьведзі,
З крыкам: „Паночак, дай хлеба!“.

Дык казалі іх сьцёбаць — і добра зрабілі,
Вось калі буду вырослай — і меці шмат жыта,
Ніколі спаць ня лягу, аж бы накармілі
Хлебам усе вёскі дасыта!

Бо як-жа мне заснуць тут, як стануць цягацца
Пакорга ў дзьверы, вокны хамулаў цэлы горбы?
Як хлеба ім ня даць, яшчэ дзяды прысьняцца
Дый забяруць аж у торбы.

А можа навет горай — сам Хрыстос пазгае,
Што ў абразку галодным рыбу й хлеб ламае…
Дык пацеры казаць — аб хлеб, здароўя будзем
Тату, і маме, і людзем!




  1. Панская дзяўчынка забаўляецца лялькай — дый гэтак сабе з ёю гамоне, бы з жывою. Гэты паэтычны твор аўтар Уладысл. Сыракомля (Людв. Кандратовіч) напісаў яшчэ да прыгону-паншчыны, каля болей-меней 1856 г. і за гэта яго ўзьненавідзелі паны ў тым часе, — за што яму няхай будзе ад нас, Беларусаў, пашана й падзяка, бо ён любіў наш сялянскі беларускі народ.

    Г. Л.

  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
Пераклад:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.