Перайсці да зместу

Лучынка (часопіс)/1/Сыночку

З пляцоўкі Вікікрыніцы
„Лучынка“ Сыночку
Верш

1914 год
Сьляды старыны

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сыночку.

Вучыся, сыночку, вучыцца патрэба,
Вучыся, міленькі, хай, розум ня сьпіць,
Хай сэрца і воля акрэпнуць у сілы,
Каб мог ты па сьвеці сьмяленька хадзіць.

Вучыся, сыночак, бо доля — не маці,
Шукаць яе трэба, сама ня прыдзе.
І той толькі можэ долю спагнаці,
Каму усё ясна, ня цёмна нідзе.

Вучыся, міленькі, бо сьвет наш — не бацька:
Шырокі, разлогі, як ветру разгон;
Знайсьці там дарогу той толькі патрапе,
Хто думаў, вучыўся, шука многа дзён.

Вучыся, сыночку, лёс будзе с табою,
Людзі ўшануюць, палюбіць ця сьвет.
Вучыся, каб зерне мог кідаць на скібу.
А будзеш жыць вечна, ня згіне твой сьлед.

Вучыся, дзіцятка, вучыцца патрэба.
Шукай сонка, праўды, хай розум ня сьпіць,
Бо, што ты пазнаеш, ў вадзе не затоне,
Віхор не развее, ў агні не згарыць.

Бацька.