Перайсці да зместу

Лукішкі (1929)/Летняя ноч у вёсцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вясковая восень Летняя ноч у вёсцы
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Восень у вастрозе

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЕТНЯЯ НОЧ У ВЁСЦЫ

Сабака гаўкнуў раз, другі…
У бары замёрла плачам рэха.
Пялёнка жальбы і тугі
Спавіла сэрца — не да сьмеху.

Над вёскай шэрай ціхі сон.
Рабіны цень павіс над плотам.
І толькі ў сьвята песьні тон
Парушыць ноч, спакой, самоту.

Мігцяцца зоркі, зіхацяць
У блакітным небе, ў сіняй далі.
А ў вёсцы — сон, у вёсцы сьпяць,
Камар над вухам напявае.

І толькі месяц-вартаўнік
Бяз жальбы, смутку і дрымоты.
Сланэчнік шышкай зьвіе ля плоту.
Плыве ў паветры водыр ліп.

З заходу вецер спудзіць хмар.
Плюецца небу хмарай у вочы,
І страшна ў вёсцы тады ўночы,
І злосны неба ўночы твар.

В. Зарудзічы,
2-VII—26 г.