Лесаўчыкі
Лесаўчыкі Урывак з паэмы Аўтар: Самуэль Твардоўскі 1649 (пераклад 1923) Арыгінальная назва: урывак з паэмы «Władysław IV, król polski i szwedzki» Пераклад: Вацлаў Ластоўскі Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1, чэрвень 1923 г., б. 24-25 |
З паэмату „Władysław IV król Polski i Szwedzki“. Leszno 1649.
Лесаўчык ваюе, што пажар бушуе, |
Пераклаў Л.
Лесаўчыкі — названьне лёгкай беларускай кавалерыі-казацтва, якое у адрожненьне ад Украінскага, нізавога казацтва („Нізаўчыкоў“), насіла названьне — „Лесаўчыкі“. Польскія гісторыкі выводзяць названьне гэтай кавалерыі ад імяні аднаго з голасных у пачатках XVII ст. атаманаў Лесаўчыкоў, беларускага, шляхціца Александра-Язэпа Лісоўскага-Яновіча. У часе бунту Зэбржыдоўскага Лесаўчыкі стаялі супроць караля Жыгімонта III, за што яны, разам са сваім атаманам Лісоўскім, былі засуджаны на выгнаньне. У часе першага самазванца Лесаўчыкі ігралі выдатную ролю у тагочасных падзеях у Масковіі. Пасьля сьмерці Лісоўскага (1616 г.) Лесаўчыкі абралі атаманам Станіслава Чаплінскага, а з 1618 г.—Валентына Рагоўскага: пры іх Лесаўчыкі вярнуліся з Масковіі дамоў, дзе вялі змаганьне з магнатамі, як тады казалі — самаупраўствам і гвалтам. Калі Фэрдынанд імпэратар Аўстрыяцкі папрасіў у Жыгімонта III дапамогі супроць Вэнграў і Чэхаў, Лесаўчыкі былі пасланы да імпэратара ў ліку 10.000 чал. Лесаўчыкі выбралі атаманам Яраша Клячкоўскага і разьдзяліліся на некалькі асобных рот, з якіх кождая вяла вайну асобна. У 1621 г. Лесаўчыкі прыймалі удзел у хоцімскай бітве, пазьней біліся у Вэнэцыі, Ломбардыі і Голяндыі. Апошняй дзейнасьцю Лесаўчыкоў была перамога над Французамі пад Івры, пасьля чаго яны вярнуліся у Беларусь. У літэратуры і малярстве папулярны абраз лесаўчыка на легкім каню, з шабляй пры боку і „рушніцай“ за плячыма, работы вядомага голяндзкага мастака Рэмбранда. Монаграфію Лесаўчыкоў напісаў: M. Dzieduszycki „Krótki rys dziejów i spraw Lisowczyków“ (Львоў 1843). У 1620 г. вышла, невядомага аўтара: „Pieśń na pamiątkę nieśmiertelną pułkownika esc. J. A. Lisowskiego“. K. Wojcicki „Obrazy starodawne“ Варшава 1845, I.