Перайсці да зместу

Курганная кветка (1914)/У краіне мар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я шукала… У краіне мар
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1914 год
Помніш вечар?..
Іншыя публікацыі гэтага твора: У краіне мар.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ў краіне мар.

Ў краіне мар паднебнай далі,
Гдзе зоры сьвет ракой лілі,
Ў праменьнах сонца мы спаткалісь,
Не знаючы ешчэ зямлі.
Я помню гэтае спатканьне,
Пагляд гарачы помню твой
Ясьнейшы зоркі залатой,
Што мне ў душу уліў каханьне.
І ў божы дом шлі мы с табою —
Рука ў руку, душа з душой;
Блакіт ясьнеў над галавою,
Пад ногі ліўся сьвет ракой.
А дружкі-зоры штось пеялі
Аб шчасьці вечнаго каханьня;
З далін зямлі на прывітаньне
Нам кветкі пах свой пасылалі.
І сам нас Бог тагды зьвенчаў.
Ды ёсьць такі закон у Бога,
Што, хто цярпеньня не дазнаў,
Ня знойдзе к шчасьцю гдзе дарога.
І душы ў цела прыадзеты
К жыцьцю зямлі ён прысудзіў
І на ўвесь чае той разлучыў
Каханьнем дзьве душы сагрэты…
С тых пор нам сэрцы крывёй льюцца…
Што-ж зможэ гэты боль уняць
Двух душ, што вечна к сабе рвуцца,
Ды пут ня могуць разарваць,
Пут цела, што іх тут скавалі
І разлучылі іх с сабой?!…
........
Боль гоне сьлязу за сьлязой,
А шчасьце ціха зьяе ў далі.

23